top of page

108-я ўгодкі БНР. Дзень Волі

25 сакавіка 1918 года ў Менску Рада Беларускай Народнай Рэспублікі (былы выканаўчы камітэт Усебеларускага з’езда) прыняла Трэцюю Устаўную грамату, згодна з якой Беларуская Народная Рэспубліка абвяшчалася вольнай і незалежнай дзяржавай. Рада БНР пастанавіла, што Брэсцкі мірны дагавор, падпісаны бальшавікамі і немцамі, страціў моц, таму заклікала перагледзець яе ўмовы.

Дзяржаўнымі сімваламі Беларускай Народнай Рэспублікі сталі бела-чырвона-белы сцяг і герб Пагоня, дзяржаўнай і абавязковай мовай — беларуская (з 12 красавіка 1918 года).

Праграма святкавання ў Эўрапейскім Цэнтры Салідарнасці ў Гданьску 25.03.2026:

16:00
Пад белымі крыламі | супольная прастора
/ ЭЦС, зімовы сад (партэр)
Прастора для незалежных мастакоў, рамесьнікаў, выдаўцоў і грамадзкіх ініцыятываў

 

17:30
Жыве Беларусь | супольны сход
/ ЭЦС, зімовы сад (партэр)
/ сустрэча на беларускай і польскай мовах, зь перакладам

Урачыстае сьвяткаваньне Дня Волі — 108-й гадавіны абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі.

18:00
Ці можна забарaніць мінулае? | дыскусія вакол кнігі
/ ЭЦС, бібліятэка (першы паверх)
/ сустрэча на беларускай і польскай мовах, зь перакладам
Ці можна пабудаваць будучыню, гвалтоўна забараняючы мінулае? Запрашаем да дыскусіі. Нагодай будзе кніга, якая „пагражае дзяржаўным інтарэсам Рэспублікі Беларусь” — „Беларуская Народная Рэспубліка 1918–1920. Ля вытокаў беларускай дзяржаўнасьці” прафэсаркі Дароты Міхалюк. Сустрэча ў рамках сэрыі „ЭЦС Гісторыя”.

 

19:30
Вольны хор | канцэрт
/ ЭЦС, зімовы сад (партэр)
Прагучаць песьні, што суцяшалі і натхнялі дзядоў і бабуль, бацькоў, братоў і сяброў, іх шапталі нязломныя вязьні за кратамі, сьпявалі героі перад бітвай і зацягвалі выгнаньнікі на чужыне.
„Дык сьвяткуйма нашую надзею, сьпявайма нашыя вольныя песьні разам — і да перамогі!” — заклікаюць харысты. Вольны хор — адзін з сымбаляў беларускага пратэсту. Яго гісторыя бярэ свой пачатак з акцыяў, зладжаных музыкамі Беларускай дзяржаўнай філярмоніі ў жніўні 2020 году. Насуперак цяжкасьцям, рэпрэсіям і ціску, хор жыве і працягвае сьпяваць!

арганізатары | горад Гданьск, самакіраваньне Паморскага ваяводзтва, Эўрапейскі цэнтар салідарнасьці, Беларускае культурнае таварыства „Хатка”

bottom of page