БЛІЖЭЙШЫЯ ІМПРЭЗЫ
Дзень Годнасці - 9.08.2025
9 жніўня ў Гданьску адбудзецца Дзень Годнасці — вялікае грамадскае мерапрыемства ў салідарнасць з Беларуссю. Прайшло пяць гадоў з таго моманту, калі беларусы масава паўсталі супраць фальсіфікацыі выбараў і рэжымных рэпрэсій. Гэта дзень памяці, суперажывання і падтрымкі тых, хто працягвае змагацца за свабоду і годнасць.
У праграме:
-
Выстава “30” | працы дызайнера Артура Вакарава
-
Марш годнасці | шэсце па цэнтры Гданьска ў падтрымку палітвязняў
-
Беларускі кірмаш | рамёствы, літаратура, нацыянальныя стравы
-
Сустрэча з былымі палітвязнямі | асабістыя гісторыі пра змаганне і надзею
-
Дзіцячая праграма | інтэграцыйныя майстар-класы і анімацыя
-
Літаратурная сустрэча | Альгерд Бахарэвіч і Юлія Цімафеева
-
Канцэрт Лявона Вольскага | «Лісты палітвязням»
Запрашаем усіх, хто падтрымлівае дэмакратычную Беларусь і верыць у каштоўнасці свабоды, годнасці і чалавечых правоў.