top of page
Konkurs.jpg

Арганізатары

Гданьскі Філіял (Filia Gdańska) і Беларускае культурнае таварыства «Хатка».

 

Мэта конкурсу

Культурнае развіццё беларускай супольнасці Памор’я. Павелічэнне чытацкай актыўнасці ў Гданьскім Філіяле (Filia Gdańska).

 

Тэрміны правядзення

Конкурс працягваецца з 15 чэрвеня 2026 года па 6 лістапада 2026 года.

Падвядзенне вынікаў і абвяшчэнне пераможцы адбудзецца ў рамах XV беларускай літаратурнай прэміі Гедройця у лістападзе 2026 года.

 

Удзельнікі

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе ахвотныя, якія чытаюць на беларускай мове.

Удзел у конкурсе бясплатны.

 

Умовы ўдзелу

Удзельнік рэгіструецца ў Гданьскім Філіяле (для новых чытачоў).

На працягу конкурснага перыяду ўдзельнік чытае кнігі на беларускай мове.

Для заліку кнігі неабходна прачытаць і вярнуць кнігу ў бібліятэку. 

Арганізатары вядуць улік прачытаных кніг.

 

Сістэма ацэнкі

Асноўны крытэрый — колькасць прачытаных кніг за перыяд конкурсу.

Кожная прачытаная кніга залічваецца як адзін бал.

Пераможцам становіцца ўдзельнік, які набярэ найбольшую колькасць балаў.

У выпадку аднолькавага выніку арганізатары пакідаюць за сабой права правесці дадатковую размову з фіналістамі для пацвярджэння вынікаў.

 

Штомесячны прыз

У першую нядзелю кожнага месяца ўдзельнік, які прачытаў найбольшую колькасць кніг, атрымлівае сертыфікат на 10 кубкаў ў кавярні Mirzam (Tandeta 1), дзе можна чытаць выдатныя кнігі за філіжанкай цудоўнай кавы ці духмянай гарбаты!

Каб атрымаць сертыфікат, трэба прыйсці на пасяджэнне Гданьскага Моўнага Клуба (інфармацыя будзе ў асобных пастах) і распавесці пра прачытаныя кнігі.

 

Заключэнне конкурсу:

Па выніках конкурсу арганізатары абвяшчаюць пераможцу конкурсу «Чытач года Памор’я 2026», якога чакае выніковая ўзнагарода.

bottom of page